4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў



У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя ў знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў.

Менавіта 4 жніўня ў 2011  годзе  ў  Менску  быў  арыштаваны  вядомы  беларускі  праваабаронца  Алесь  Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся.

Найменш 6 палітвязняў застаецца за кратамі ў Беларусі, і ў свеце надыходзячых выбараў  Прэзідэнта,  якія  прызначаныя  на  11  кастрычніка,  няма  гарантый, што  новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе.

Вы можаце далучыцца да арганізатараў акцыі  на Ратушнай плошчы у Вільні а 13:00 у аўторак, 4 жніўня. Усе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням,  сфатаграфавацца  з  плакатамі  ў  знак  салідарнасці  з  грамадзянскай  супольнасцю  Беларусі,  а  таксама  паразмаўляць  з  новым  пакаленнем  праваабаронцаў. У  прадстаўнікоў  медыя  будзе  шанец  правесці  інтэрв’ю  з  праваабаронцам  і  каардынатарам  кампаніі  «Праваабаронцы  супраць смяротнага пакарання» Андрэем Палудам, а таксама атрымаць апошнюю інфармацыю  пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі.

ПЦ „Вясна”

Фота novychas.info