4,49% выбаршчыкаў прагаласавалі ў першы дзень



У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта яўка выбаршчыкаў склала 4,49%, паведаміла вечарам 6 кастрычніка Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Па афіцыйных дадзеных, у Віцебскай вобласці прагаласавала 5,11% грамадзян, якія маюць выбарчае права, у Берасцейскай — 5,04%, Менскай — 4,61%, Магілёўскай — 4,04%, Гомельскай — 4,03%, Гародзенскай — 3,84%, Менску — 4,62%.

Датэрміновае галасаванне працягнецца да 10 кастрычніка. Асноўны дзень выбараў – 11 кастрычніка.

У першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года выбарчыя ўчасткі наведала 3,4% грамадзян, якія маюць права голасу, на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года – 3%.

nn.by