5 жніўня Сяргей Калякін прыедзе ў Берасце



Патэнцыйны кандытат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Калякін 5 жніўня сустрэнецца з берасцейцамі. Пачынаючы з 11-ці гадзін ён наведае чатыры пікеты ў горадзе, паразмаўляе з жыхарамі і адкажа на ўсе пытанні, што хвалююць грамадзян. “Сустрэча з людзьмі мае вялікае значэнне ў перыяд падпісной кампаніі”, – лічыць старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет’’ Людміла Дзенісенка:

– Ужо паведамляем нашым “падпісантам”, якія падпісваюцца, можна сустрэцца, задаць пытанні будучаму кандыдату. 5 жніўня запрашаем усіх на нашыя пікеты – каля калгаснага рынку, на вуліцы Савецкай, каля крамы “Мантана” і каля цэнтральнага ўнівермагу.

“Пакуль наш кандыдат не можа апублікаваць сваю праграму, грамадзяне могуць знаёміцца толькі з яго біяграфіяй”, – дадала Людміла Дзенісенка. Менавіта таму, паводле яе, важна сустракацца з патэнцыйнымі выбаршчыкамі.

Беларускае Радыё Рацыя