Абмяркоўваюць шляхі стварэння Балтыйска-Чарнаморскай Канфедэрацыі



“ Жыць разам – наш лёс” . Ва ўкраінскім горадзе Гадзячы, што ў Палтаўскай вобласці, пачалася ўкраінска-польска-літоўская канферэнцыя “Стварэнне Міжнароднага Аб’яднання Балтыйска-Чарнаморскай Канфедэрацыі”.

Сустрэча прысвечаная перш за ўсё стварэнню арганізацыі, якая мае на мэце ўзнаўленне культурніцкіх, палітычных і эканамічных сувязяў першай Рэчыпаспалітай. Месца правядзення канферэнцыі невыпадковае. Якраз у Гадзячы ў 1658 годзе кароль Ян Казімір ухваліў унію трох нацыяў: Польшчы, Літвы і Украіны. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць некалькі сотняў чалавек.

З украінскага боку ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўраду, парламента, арміі і Царквы. Польскую дэлегацыю ўзначальвае дэпутата ад партыі „Права і Справядлівасць” Станістав Пента.

13221662

Беларускае Радыё Рацыя