Адбыўся круглы стол, прысвечаны канстытуцыйнаму рэферэндуму



“20 гадоў таму адбыўся неканстытуцыйны захоп улады”. У Менску адбыўся круглы стол, прысвечаны 20-годдзю канстытуцыйнага рэферэндуму, у выніку якога быў ліквідаваны Вярхоўны Савет 13 склікання, а прэзідэнт краіны атрымаў фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы.

Па словах мадэратара мерапрыемства Вацлава Арэшкі, грамадству неабходна нагадаць пра ўрокі і памылкі мінулага, каб не паўтараць іх у будучыні:

– З гэтай размовы бачна, што нашае сёння пачыналася ў тым нашым ўчора. І калі гэтае ўчора ў нас не будзе асэнсаванае і гэтая праца над памылкамі не будзе зробленая, то памылкі будуць паўтарацца. Таму нам трэба думаць над сваімі памылкамі, думаць над мінулым, думаць, як з гэтага зрабіць нашую будучыню.

Па выніках абмеркавання ўдзельнікі круглага стала прынялі заяву. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца пра неабходнасць незалежнай палітычнай і прававой ацэнкі тых падзей і стварэнні грамадскай канстытуцыйнай камісіі, каб падрыхтаваць захады да вяртання краіны ў межы закону.

referendum

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info