Адзінагалосна і без зменаў



Рост і развіццё — дэлегаты Усебеларускага народнага сходу адзінагалосна і без зменаў прынялі праграму развіцця Беларусі да 2020 года.

000022_B6E6DEAF541F11E243257FDA00108C4A_8913

Павелічэнне дабрабыту і працягласці жыцця, падзенне інфляцыі і даступнасць крэдытаў для насельніцтва, такі план беларускі ўрад прадставіў на разгляд 2500 удзельнікаў сходу.

Ніхто ўжо даўно не разумее, навошта праводзіць падобныя сходы, адзначае палітычны эксперт Павал Усаў:

– Абсалютна пустыя рэчы, абсалютна бессэнсоўна растрачаныя грошы. І ўсё гэта робіцца для таго, каб фармальна беручы пад увагу сур’ёзнасць сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі неяк дадаткова легітымізаваць уладу, дадаткова прыфарбаваць зусім кепскую знешнюю сітуацыю беларускай улады і больш нічога. Бо мы ведаем, што гэта ўжо пяты такі сход, і насамрэч яны абсалютна нічога не вырашаюць.

Беларускі ўрад не агучвае кошта правядзення Усебеларускага нацыянальнага сходу. Паводле падлікаў беларускіх СМІ, толькі на падарункі ўдзельнікам сходу, якіх разьмясьцілі ў найлепшых гатэлях беларускай сталіцы, арганізатары выдаткавалі каля паўмільёна даляраў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА