Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан (абнаўляецца)



Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Італію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў рымскім аэрапорце Чампіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

lukashenka_u_italii

Ля трапа самалёта кіраўніка Беларусі сустракалі паўнамоцны міністр службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крысціян Катафаві, асабісты прадстаўнік Папы Рымскага, аргентынскі дырэктар пратаколу Гільерма Кархер і прадстаўнік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Файмон Дэнелі.

Праграмай візіту 20-га траўня запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Італіі Серджо Матарэлам. Мяркуецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў. Асобную ўвагу плануецца надаць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

Таксама адбудзецца візіт Лукашэнкі ў Дзяржаву Ватыкан, дзе на 21 траўня запланавана сустрэча з Папам Рымскім Францішкам. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

* * * Аляксандр Лукашэнка наведае Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан 20-21 мая. Гэта яго першы візіт у ЕЗ пасля адмены Еўразвязам санкцый у дачыненні да Беларусі 15 лютага.

lukashenka-1705

Праграмай візіту запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам, паведамляе БелаПАН. На сустрэчы плануецца разгледзець „увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў”, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта. Асобную ўвагу плануецца надаць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.Падчас візіту ў Ватыкан адбудзецца сустрэча з папам рымскім Францыскам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.Лукашэнка наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе, сустракаўся з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіа Берлусконі і папам рымскім Бенедыктам.