АГП у Гародні вылучыла сваіх чальцоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі



Вылучыць сваіх чальцоў у тэрытарыяльныя і абласную выбарчыя камісіі спрабуюць прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гародні. Да ўдзелу ў выбарчай кампаніі на гэтым этапе ўжо падрыхтаваны адпаведныя заявы.

Кажа старшыня абласной арганізацыі партыі Аляксандра Васілевіч:

– На сённяшні момант падрыхтаваныя дакументы на трох чальцоў АГП – гэта на Какарэку Віктара Іванавіча, на мяне і на Лемеха Аляксандра. Я лічу, што зацвярджаць у склад выбарчай камісіі чальцоў апазіцыйных партый не вельмі добра для ўлады, таму што мы будзе назіраць і калі мы будзем бачыць якія-небудзь парушэнні – будзем казаць пра гэта.

Акрамя ўдзелу ў выбарах у падтрымку свайго кандыдата Анатоля Лябедзькі, партыя плануе арганізаваць партыйнае назіранне. Таксама гарадзенскія сябры партыі далучыліся да акцыі па зборы подпісаў за вылучэнне палітычнага вязня Мікалая Статкевіча.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя