АГП вылучае кандыдатамі ў дэпутаты 70 чалавек



На XVII з’ездзе АГП адбылося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У спісе – 70 чалавек.

З вядомых асобаў у парламент будуць вылучацца баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, віцебская актывістка Таццяна Севярынец, віцебская прадпрымальніца Ірына Яскевіч, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Вячаслаў Герасіменка з Петрыкава, жлобінскі актывіст Марат Афанасьеў, астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч, Таісія Кабанчук з Бабруйска, кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Па Менску ад партыі АГП вылучаюцца вядомы рэжысёр Юры Хашчавацкі, студэнт Павел СтэфановічВольга КавальковаМарына ХомічМікалай Казлоў, Максім ГацакВольга Маёрава ды іншыя.

На з’ездзе праходзіць панэльная дыскусія. Ідзе абмеркаванне працы АГП за апошнія два гады.

Беларускае Радыё Рацыя