Алег Рамашкевіч заклікае да перамен



Павялічыць даходы працоўных, а таксама ўзняць самапавагу беларускіх грамадзянаў – такія тэмы найбольш хвалююць кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алега Рамашкевіч.

suscynski-ramaskievic

Ён балатуецца па Гарадзенскай-Кастрычніцкай акрузе №50 Гародні.  „Да зменаў” заклікае кандыдат беларусаў, бо іх даходы непасрэдна зьвязаныя з палітычнай сітуацыяй у краіне, мяркуе Алег Рамашкевіч.

– Можа хтосьці гэтага недаацэньве, думаючы, што эканоміка – асобна, а палітыка – асобна. Гэта не так. Курс любой валюты ў любой дзяржаве мяняецца са зменай урада, са зменай палітыкаў. Так і ў Беларусі. Немагчыма рабіць эканоміку без дэмакратыі. Для мяне, як кандыдата, самае галоўнае – гэта перамены, праблема працы і праблема справядлівасці. З гэтым я іду на выбары. Для мяне гэта вельмі важныя рэчы.

Як сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) ў Гародні ён адзіны кандыдат.  Пяціхвілінны выступ Алега Рамашкевіча будзе транслявацца па „РадыёГродна” 26-га жніўня ў прамежку з сямі да васьмі гадзінаў раніцы. Таксама гутарку з Алегам Рамашкевічам вы можаце паслухаць у вечаровым эфіры Беларускага Радыё Рацыя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара