Алег Волчак: Чаму я іду ў дэпутаты?..



“Усё разумею, але выкарыстаць шанц трэба”, – кажа праваабаронца Алег Волчак, разважаючы пра свой магчымы ўдзел у парламенцкай кампаніі.

На гэты момант каля 20 членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заявілі пра намер балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на сёлетніх выбарах.

Як паведамляе БелаПАН, сярод тых, хто вырашыў балатавацца ў парламент такія вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы, як Алег Трусаў, Мечаслаў Грыб і Алег Волчак.

Алег Волчак

Алег Волчак

Алег Волчак: Чаму я іду ў дэпутаты?.. Да канца яшчэ не вырашана пытанне аб маім удзеле ў парламецкай кампаніі, але такой магчымасці не выключаю.

РР: Які сэнс удзелу?

Алег Волчак: Мэта нашай арганізацыі – рэформы, і мы ўжо запусцілі праект, якія датычыцца рэформаў пракуратуры, МУС, зменаў у судовай сістэме, прасоўвання ідэі інстытута амбудсмена праз парламент, каб людзі маглі дадаткова звяртацца па абароне правоў чалавека. Я лічу таксама, што, калі ў парламенце будуць дэмакратычны прадстаўнікі, то можна даваць выбарцам любыя тлумачэнні па законах і па любых пытаннях. Безумоўна, хацелася, каб нашы ініцыятывы па законатворчасці знайшлі рэальнае прымяненне.

РР: Вы лічыце, што дэмакратычныя прадстаўнікі з лёгкасцю патрапяць у парламент?

Алег Волчак: Мы ўсё цудоўна разумеем, але ў нас ёсць калегі ў рэгіёнах, якія таксама хочуць падключыцца да выбарчай кампаніі, каб хаця б прыцягнуць увагу да сваіх надзённых пытанняў. Усё-такі будзе прадастаўлена пляцоўка для выступаў у дзяржаўных СМІ, так што можна выкарыстаць гэты шанц.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя