Алена Анісім падзякавала ўсім за падтрымку



Намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алена Анісім, абраная дэпутатам у Палату прадстаўнікоў ад 70-й Стаўбцоўскай акругі, падзякавала на сваёй старонцы ў Facebook за падтрымку.

Алена Анісім

Фота nn.by

„Шаноўныя сябры! Дзякуй шчыры за віншаванні, за пажаданні поспеху! Нічога гэтага не было б, калі б не ваша падтрымка. Таму маё перакананне – разам мы зробім шмат. Усведамляю, што праца наперадзе нялёгкая, але працаваць для сваёй краіны і народа, для мяне найбольшы гонар і шчасце”, – напісала яна.