Алена Купчына прыняла ўдзел у нефармальнай сустрэчы АБСЕ



У Хельсінкі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына прыняла ўдзел у нефармальнай сустрэчы АБСЕ высокага ўзроўню.

0842250F-7608-4B2C-BD72-8A367DB46D88_cx57_cy20_cw43_mw1024_s_n_r1

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

 

Сустрэча на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АБСЕ адбылася па ініцыятыве сербскага старшынства і была прымеркавана да 40-годдзя падпісання Хельсінскага заключнага акта. Мерапрыемства ўключала два асноўных кампанента: урачыстае пасяджэнне, прысвечанае юбілею, і нефармальную дыскусію высокага ўзроўню для абмену думкамі па актуальных пытаннях дзейнасці АБСЕ і далейшай інстытуалізацыя гэтай міжнароднай арганізацыі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі ў сваім выступе пазначыла падыходы Беларусі да праблемы ўзмацнення ролі АБСЕ ў вырашэнні палітычных, эканамічных і гуманітарных пытанняў, забеспячэння бяспекі ў Еўропе, прыняцця Статута арганізацыі, гаворыцца ў паведамленні беларускага МЗС.

Алена Купчына правяла таксама двухбаковыя сустрэчы з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Лінкам, намеснікамі міністраў замежных спраў Босніі і Герцагавіны, Італіі, Швецыі. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і дзейнасці АБСЕ.