Алесь Бяляцкі ўпэўнены ў фальсіфікацыі выбараў



Выбары будуць сфальшаваныя – заявіў Алесь Бяляцкі. Беларускі праваабаронца ўзяў удзел у “Форуме 2000” у Празе, піша сайт праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Сёлета пражскі форум прысвечаны пытанням дэмакратыі і навучання. Бяляцкі ў сваім выступе ўказаў на неабходнасць пашырэння Еўразвяза на ўсход і раскрытыкаваў цяперашнюю “няшчырую” дэмакратыю ў Беларусі – тактыку аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які хоча стаць прэзідэнтам пяты раз. Вызваленне палітвязняў праваабаронца назваў “тактычным ходам”.

“І мы не сумняемся, што “выбары” будуць сфальшаваныя. Лукашэнка будуе фасадную дэмакратыю, і гэтаму нельга верыць”, – сказаў Алесь Бяляцкі.