Алесь Мех падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы



Сябра аргкамітэта Руху “За незалежнасць” Алесь Мех з Кобрыня падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Яе склад – 13 чалавек. Актывісту давялося двойчы падаваць дакументы на рэгістрацыю.

IMG_8399-833x400

Першы раз 28 чэрвеня дакументы не прынялі, другі раз – 1 ліпеня. Алесь Мех набраў хоць невялікую, але мабільную групу, і разлічвае на рэальныя вынікі працы:

– Мы бралі тых людзей, якія не баяцца рэпрэсій з боку ўладаў. У асноўным гэта жыхары Кобрыня – пенсіянеры, студэнты, ёсць і працуючыя.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп  Кобрыньскай акруговай камісіяй адбудзецца заўтра. Алесь Мех хоча выкарыстаць перадвыбарчы час для легальнай працы з людзьмі. Ён лічыць, што “ісці ў народ” проста неабходна, каб разварушыць людзей і паказаць шляхі выхаду з цяжкай эканамічнай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя