Алесь Таўстыка патрабуе пакараць міліцыянтаў, якія не спынілі злачынства



Кандыдат ад Руху “За Свабоду” Алесь Таўстыка рыхтуе скаргу ў суд на супрацоўнікаў міліцыі, якія не непрадухілілі злачынства, што адбылося ў іх прысутнасці. Падчас правядзення пікету па зборы подпісаў у цэнтры Менску, на вачах у міліцыянтаў ды іншых супрацоўнікаў беларускіх спецслужб, невядомы скраў карціну славутага беларускага мастака Алеся Марачкіна, якая была там у якасці нагляднай агітацыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

„Міліцыянты нават не зрабілі аніякай спробы затрымаць злачынцу,” – гаворыць Алесь Таўстыка:

– Зараз дакумент – ліст, накіраваны не толькі да міністра, а да сілавых органаў, – мае ўжо выгляд чорнага ліста, ён дапрацоўваецца з дапамогай юрыстаў, каб гэта было дакладна, у літары заканадаўства Рэспублікп Беларусь. І гэтая скарга будзе паданая. І зварот будзе паданы на дзеянні супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў. Бо з большага толькі яны прадстаўляліся і паказвалі пасведчанні.

Калі суд прыме да разгляду скаргу Алеся Таўстыкі, то дзеянні супрацоўнікаў міліцыі могуць быць кваліфікаваныя паводле артыкула “Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады” Крымінальнага Кодэксу.

Беларускае Радыё Рацыя