Аляксандр Кабанаў: Працую без выходных – але ўсё адно беспрацоўны



Бярозаўская акруговая камісія №9 зарэгістравала 6 кандыдатаў у дэпутаты з  7 прэтэндэнтаў. Атрымаць пасведчанні прыйшлі толькі двое: Віктар Купрэеў – сябра Камуністычнай партыі Беларусі і Аляксандр Кабанаў – сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адзіная жанчына сярод прэтэндэнтаў Таццяна Бялько ад партыі БНФ не была зарэгістравана. Яна не прадаставіла ў поўным аб’ёме патрэбныя дакументы. Аляксандр Кабанаў вельмі абураны тым, што лічыцца часова беспрацоўным, маючы вялікую дапаможную гаспадарку. „Працаваць прыходзіцца зраніцы да вечара,” –  кажа Аляксандр Кабанаў:

– У мяне няма ні выходных, не адпачынкаў, – у той самы час у нашай краіне атрымліваецца, што я беспрацоўны чалавек. Чалавек, які корміць, а ў мяне дастаткова вялікая кліенцкая база. Сказалі, прабачце, вы падаткі не плаціце. Але я плачу дастаткова шмат падаткаў калі купляю кармы, зернавыя, замаўляю тэхніку, то бок я папаўняю бюджэт дастаткова актыўна. Значна больш, чым гэтыя “господа”, якія лічаць, што яны працуюць, калі сідзяць у кабінетах, а я, які працуе ў полі, – беспрацоўны.

Аляксандр Кабанаў папрасіўся на дэбаты. Але другі прысутны на рэгістрацыі кандыдат камуніст Віктар Купрэеў адразу катэгарычна адмовіўся. Ці дадуць згоду іншыя, стане вядома пазней.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: