Аляксандр Кабанаў з АГП працягвае збор попісаў



У Бярозе прайшоў чарговы пікет прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Аляксандра Кабанава.

IMG_5214

Падтрымаць Кабанава прыехаў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сябра АГП з Баранавіч Мікола Чарнавус.

Пікет праходзіў у найбольш шматлюдным месцы ў Бярозе – каля крамы „Еўраопт”. Адметна, што людзі збольшага ахвотна падыходзілі да пікетоўцаў, каб паставіць подпісы.

Хаця настроі ў грамадстве розныя, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Хтосьці баіцца, хтосьці не верыць у змены, асноўная маса людзей хоча змен. Моладзь ставіць подпісы і пенсіянеры ставяць подпісы.

Лідар АГП Анатоль Лябедзька:

– У невялічкіх гарадах рытм іншы, людзі можа больш кансерватыўныя, можа больш удумлівыя. Але яны праяўляюць большую цікавасць, больш схільныя да размоў, дыскусій, і ў гэтым ёсць вялікі плюс.

За тыдзень каманда Аляксандра Кабанава сабрала паўтысячы подпісаў. Па словах Кабанава, яны прааналізавалі свае памылкі і цяпер спадзяюцца на больш эфектыўную працу.

Беларускае Радыё Рацыя