Аляксандр Храпко: Імкнуся быць абаронцам грамадскай пазіцыі



Перадвыбарчая кампанія ў Берасці. Адбылася рэгістрацыя ініцыятыўнай групы патэцыйнага кандыдата ў дэпутаты на парламенцкія выбары ад стваранай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – Аляксандра Храпко зарэгістравалі ў Берасці. У бліжэйшыя дні ў цэнтры горада на пікетах можна будзе пакінуць подпіс у яго падтрымку. Актывіст балатуецца па выбарчай акрузе №2. І адзначае, што галоўная задача – гэта наладжванне камунікацыі з выбаршчыкамі.

– Мы плануем размяшчэнне пікетаў на ўсіх дазволеных вуліцах горада Берасце. Плануем, што грамадзяне станоўча адзавуцца, бо я малады кандыдат, буду імкнуцца зрабіць жыццё лепшым за сённяшняе, буду бараніць іх грамадзянскую пазіцыю, планую стаць пасярэднікам паміж уладаю і простымі гараджанамі.

Як падкрэсліў Аляксандр Храпко, цягам падпісной кампаніі таксама будзе сфарміраваная база прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасцяў, якіх пасля завяршэння выбараў – запросяць да ўдзелу ў сацыяльных кампаніях.

Беларускае Радыё Рацыя