Аляксандр Класкоўскі: Смешыць рэўнасць унутры апазіцыі



Беларуская апазіцыя хвалюецца. «Улады прызначаць дэпутатамі грамадзянаў, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі». Такая заява чарговы раз прагучала ад лідараў дэмакратычных сілаў Беларусі. У іх ліку – Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька.

Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі раіць беларускай апазіцыі працаваць, а не канцэнтравацца на сварках:

– Смешыць гэтая рэўнасць унутры апазіцыі. Вы, давайце, рабіце сваю справу, а не  пераймайцеся, што некага прапусцяць. Дакажыце, што вы лепшыя. Ідзіце ў масы, працуйце. Дык яны канцэнтруюцца на сварках і тым, што па адной са структур вядуць масіраваны агонь. Каб гэты імпэт ды на іншыя справы. Ну, а па-другое, я думаю, што Лукашэнка ўзважвае, бо некаторыя еўрапейцы таксама згодныя, так бы мовіць, зрабіць такі разьмен.

Каб так не атрымалася, беларуская апазіцыя чарговы раз заклікае ўлады ўключыць прадстаўнікоў партыяў і ўсіх кандыдатаў у склад выбаркамаў, публічна абвяшчаць выбар асобна па кожным выбарчым бюлетэні, даць рэальную магчымасьць назіральнікам назіраць за галасаваньнем, падлікам і падвядзеньнем вынікаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота baj.by