Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Пакістан



Аляксандар Лукашэнка 28–29 траўня наведае з першым афіцыйным візітам Пакістан.

Беларусь і Пакістан вядуць шмат перамоў, каб узмацніць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Эксперты прагназуюць, што Менск мае шанцы ўжо бліжэйшым часам заключыць сур’ёзныя кантракты аб зброі з Пакістанам.

Праграмай візіту Лукашэнкі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Пакістану Мамнунам Хусэйнам, прэм’ер-міністрам Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламенту Сардарам Садзікам.

Спачатку планавалася, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан пройдзе 26–27 траўня, але ў сувязі са смерцю маці Лукашэнкі планы былі змененыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота naviny.by