Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ва Узбекістан



Аляксандр Лукашэнка 23-24 чэрвеня зробіць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савету кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Lukashenka

Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Лукашэнкі з лідарамі замежных краін. У прыватнасці, гаворка раней ішла аб сустрэчы са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Вядома таксама, што ў Ташкент ужо прыбыў прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін. Саміт у Ташкенце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.