Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Турцыю



Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Турцыю. Плануецца, што заўтра ў Стамбуле ён возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам „Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру”.

Чакаецца, што падчас мерапрыемства кіраўнік Беларусі выступіць з прамовай.

Праграма рабочага візіту таксама прадугледжвае шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з лідарамі замежных краін.

belapan.by