Амбасадар Беларусі сустрэўся з кіраўніком МЗС Славакіі



Пытанні развіцця двухбаковых адносін абмеркаваны на сустрэчы амбасадара Беларусі Уладзіміра Серпікава з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Міраславам Лайчакам. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча адбылася 22 ліпеня з нагоды завяршэння амбасадарам дыпламатычнай місіі ў Славакіі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі комплекс пытанняў, звязаных з актуальным станам і перспектывамі развіцця беларуска-славацкіх адносін, а таксама дыялогу па лініі Беларусь — ЕЗ.

Серпікаў падзякаваў славацкаму боку за канструктыўную сумесную працу па развіцці двухбаковага беларуска-славацкага супрацоўніцтва па розных кірунках, уключаючы падтрыманне канструктыўнага палітычнага дыялогу, актывізацыю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама сувязяў у галіне культуры, адукацыі, турызму і спорту.

Лайчак са свайго боку выказаў словы падзякі паслу за прадуктыўную працу, якая, на яго думку, у значнай меры садзейнічала ўмацаванню ўзаемадзеяння паміж Славакіяй і Беларуссю ў розных сферах.

belapan.by