Amnesty International: у турмах Сірыі з 2011 году закатавана 18 тысяч чалавек!



Дырэктар Amnesty на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Філіп Лютэр заявіў, што выкарыстанне катаванняў у такіх маштабах, як гэта робяць у дзяржаўных маштабах у Сірыі, можна кваліфікаваць як злачынства супраць чалавечнасці.

У Сірыі ў 2011-2015 гадах у дзяржаўных турмах памерла каля 18 тысяч чалавек. Пра гэта гаворыцца ў справаздачным дакладзе Amnesty International.

Пры рыхтоўлі дакладу былі апытаныя 65 чалавек, якія перажылі катаванні і расказалі пра гвалт у сірыйскіх турмах і цэнтрах утрымання пад вартай.

З пачатку баявых дзеянняў у сакавіку 2011-га па снежань 2015-га ў зняволенні загінула 17 723 чалавекі, паведамляюць праваабаронцы. У сярэднім колькасць ахвяраў складае 10 чалавек у дзень, часта турэмшчыкі збіваюць людзей адразу пасля паступлення ў турму. Жанчыны часта падвяргаюцца сексуальнаму гвалту.

Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць здзейсніць ціск на Дамаск, каб спыніць катаванні, збіванні і згвалтаванні.

Вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 году.  У баявых дзеяннях удзельнічаюць урадавыя войскі Башара Асада, сірыйскія апазіцыянеры, радыкальныя ісламісты, курды і іншыя сілы. Значную частку Сірыі кантралююць баявікі ІДІЛ.

Беларускае Радыё Рацыя