Анатоль Лябедзька агітаваў каля Трактарнага завода



Анатоль Лябедзька раздаваў выбарчыя ўлёткі ля ўваходу на Менскі Трактарны завод.

“Мільён новых працоўных месцаў” – з такой самай праграмай Аб’яднаная Грамадзянская Партыя праводзіла агітацыю і раней падчас выбарчай кампаніі.

Анатоль Лябедзька патлумачыў, што гэтая праграма стала яшчэ больш актуальнай, бо акурат цяпер на беларускіх прадпрыемствах скарачаецца працоўны тыдзень, скарачаюцца заробкі, губляюцца працоўныя месцы.

Людзі кажуць:

Большасць людзей за перамены.

 – Канешне, перамены патрэбны. У нас жа заробкі падаюць, вы ведаеце.

 – Перамены патрэбныя, дзецям няма дзе працаваць.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, зазначыў, што большасць беларусаў прагне пераменаў:

– Людзі хочуць пераменаў, трэба вырашаць пытанні з фінансавай стабілізацыяй. Вырашаць пытанні стабільнай працы на прадпрыемствах. 

Анатоль Лябедзька лічыць, што вельмі важна павялічыць колькасць удзельнікаў палітычных працэсаў.

Старшыня АГП зазначае, што выбараў няма, але выбарчая кампанія дае магчымасць прамовіць да шырокіх масаў.

 Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя