Андрэй Казакевіч: Функцыя парламента пачала мяняцца



Вымушаны крок уладаў, ці мэтанакіраваны эксперымент? У такім ключы ішло абмеркаванне экспертамі вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў, якое адбылося ў сталічным “Прэс-клубе Беларусь”.

Распавядае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў Андрэй Казакевіч:

– Вырасла колькасць дэпутатаў ва ўзросце да 45-50, якія знаходзяцца або ў піку сваёй палітычнай кар’еры, або могуць скарыстоўваць парламент, як трамплін для сваёй далейшай прафесійнай дзейнасці. Гэта сведчыць пра тое, што магчыма функцыя парламента ўжо ад ганаровага завяртшэння кар’еры, можа перайсці да больш актыўнай палітычнай ролі. З’яўляюцца магчымасці быць уключаным у нейкія лабісцкаія працэсы прыняцца палітычных рашэнняў. То бок назіраем эксперымент у бок павелічэння разнастайнасці і складанасці палітычнай гульні ў Беларусі.

Эксперты вылучылі два асноўныя чыннікі, якія маглі паўплываць на тых, хто прымаў рашэнне крыху змяніць палітычны ландшафт у Беларусі: знешні і ўнутраны. Аднак ніхто з удзельнікаў абмеркавання не паставіў пад сумнеў поўную падкантрольнасць уладам выбарчага працэсу.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя