Анджэй Дуда: Аўшвіц — знак таго, што можа адбыцца, калі ўлада заблукае



У былым канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц-Біркенаў праходзяць галоўныя ўрачыстасці з нагоды 71-й гадавіны вызвалення Чырвонай арміяй гэтага нямецкага лагера смерці, ў якім загінулі больш за паўтара мільёны асобаў розных нацыянальнасцяў:  ў першую чаргу — габрэі.

1453905850

 Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступаючы на ўрачыстасці адзначыў што Аўшвіц Біркенаў гэта не толькі мінулае але і сучаснасць:

— Гэта вялікі знак і перасцярога ад таго, што можа адбыцца, калі ўлада заблукае і аблытае грамадства, што можа адбыцца, калі грамадскае і палітычнае жыццё жыццё здамінуе нянавісць; што можа адбыцца, калі парушаецца міжнароднае права, а міжнародная грамадскасць не рэагуе своечасова, што можа адбыцца калі адны краіны паводзяць сябе агрэсіўна ў дачыненні да іншых. Таму, Аўшвіц ёсць і заўсёды будзе вялікай перасцярогай.

27 студзеня, у гадавіну вызвалення Чырвонай Арміяй нацысцкага лагера смерці Аўшвіц адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя