Анджэй Пачобут: Эканамічнага цуду не будзе



Беларусаў чакае нарастанне крызісу. У канцы году прынята прагназаваць,  што будзе у годзе наступным. Сваім прагнозам на 2016 год з нашым радыё падзяліўся журналіст і публіцыст, былы вязень сумлення Анджэй Пачобут.

Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

На яго думку, 2016 год – гэта год  нарастання крызісу ў беларускай эканоміцы:

– Я думаю, што гэты крызіс будзе ў 2016 годзе нарастаць. Пытанне наколькі трывалая, наколькі моцная ўлада, наколькі церпялівы беларускі народ, застаецца актуальным. Дзе мяжа трываласці ўлады, дзе мяжа цярпення беларускага народа?  Адказа мы не маем. Будзем назіраць, як будуць разгортвацца падзеі.

Паводле Анджэя Пачобута, 2016 год стане для Беларусі годам “эканамічнага цуда наадварот” і кожнаму беларусу прыйдзецца яшчэ больш “зацягваць паясы”.

Беларускае Радыё Рацыя