Ангела Меркель – чалавек года па версіі Time



Аўтарытэтны часопіс Time, які штогод па традыцыі ўручае прэмію „Чалавек года”, прызнаў канцлера Германіі Ангелу Меркель чалавекам года.

Меркель – першая жанчына за апошнія 30 гадоў, якая атрымала гэтае званне.

Рэдакцыя назвала Меркель наймацнейшым лідарам у Еўропе, адзначыўшы яе ролю ў пераадоленні даўгавога крызісу і канфлікту з Расеяй вакол Украіны.

У артыкуле Time адзначаецца, што ў 2015 годзе тройчы ўзнікалі пытанні адносна будучыні Еўропы: магчымае банкруцтва Грэцыі ставіла пад пытанне існаванне еўразоны, міграцыйны крызіс пагражаў прынцыпам адкрытасці межаў, а тэракт у Парыжы правакаваў імкненне да ізаляцыі і агульны недавер.

У кожнай з гэтых сітуацый Меркель адыгрывала актыўную ролю. Германія на сваіх умовах дапамагла Грэцыі пазбегнуць банкруцтва, прыняла бежанцаў і вырашыла ўступіць у вайну супраць „Ісламскай дзяржавы”.

„Wir schaffen das, – паўтарала яна зноў і зноў. – Мы можам гэта зрабіць” , – гаворыцца ў артыкуле Time.

Адзначым таксама, што ў шортліст часопіса патрапіла сем намінантаў. Сярод іх – лідар „Ісламскай дзяржавы” Абу Бакр аль-Багдадзі, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп, айчым Кім Кардаш’ян Брус Джэнер, які змяніў пол і ўзяў імя Кейтлін Джэнер ды іншыя.

CVycDEaW4AAVb-r

tsn.ua