Анлайн-петыцыя за адстаўку Ігара Шуневіча набрала паўтысячы подпісаў



У тэксце дакумента на імя Аляксандра Лукашэнкі гаворыцца, што міністар унутраных справаў — генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч не дае рады сваім службовым абавязкам. Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі ДАІ праяўляюць некампетэнтнасць у галіне бяспекі дарожнага руху, парушаюць з пастаяннай перыядычнасцю заканадаўства ў сферы правоў і свабодаў грамадзянаў, страцілі давер у насельніцтва.

Нагодай для звароту стала абвастрэнне адносінаў між даішнікамі і байкерамі. Пасля ДТЗ у цэнтры Менску, у якім пацярпеў супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі, у сталіцы пачаліся масавыя канфіскацыі матацыклаў.