Антоні Мацярэвіч: Маем сведчанні пра датычнасць да Смаленскай трагедыі расейскага боку



Міністэрства абароны Польшчы вінаваціць Расею ў крушэнні прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам. Міністр абароны Антоні Мацярэвіч заявіў у інтэрв’ю для Rzeczpospolita, што ў хуткім часе грамадству прадаставяць раней невядомыя матэрыялы, якія тычацца авіякатастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе, калі загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

0005EUGCGH448SB7-C122-F4

Паводле Мацярэвіча, ідзе пра новыя запісы размоваў экіпажа самалёта, які разбіўся. Там, нібыта, ёсць доказы таго, што “мэтай дзеянняў расейскіх дыспетчараў і ўладаў Масквы было крушэнне самалёта з прэзідэнтам Качыньскім і цэлай дэлегацыяй на борце”. Мацярэвіч абяцае абнародаваць матэрыялы ў кастрычніку гэтага году.

Беларускае Радыё Рацыя