Антыімперская акцыя ў Кіеве



У Кіеве, каля беларускай амбасады, прайшла акцыя беларускіх актывістаў “Раздавім рашысцкую гадзіну!” Акцыя арганізоўвалася ў знак пратэсту супраць прарасейскай палітыкі цяперашніх беларускіх уладаў.

77Ambasada-4

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Адным з патрабаванняў была забарона расейскай імперскай сімволікі. У беларускую амбасаду быў перададзены адпаведны зварот, дзе падкрэслівалася, што беларускія патрыёты абураныя масавым распаўсюджваннем у Беларусі “георгіеўскіх” стужак, якія штучна спрабуюць прывязаць да перамогі над нацызмам. Са словаў Вячаслава Сіўчыка, аднаго з каардынатараў акцыі, тэкст звароту так і не быў прыняты прадстаўнікамі беларускай амбасады.

У акцыі бралі ўдзел актывісты Камітэта Вызвалення Палітвязняў, Руху Салідарнасці “Разам”, а таксама байцы батальёна “ОУН”. Напрыканцы мітынгоўцы спалілі колькі дзясяткаў “георгіеўскіх” стужак.

Беларускае Радыё Рацыя, Україна