Інфармацыйнае агенцтва „Фергана” паведаміла пра смерць Іслама Карымава



У Ташкенце 29 жніўня 2016 года на 79 годзе жыцця памёр прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, які кіраваў краінай больш за 26 гадоў, — паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Фергана».

karbol13

Смерць Іслама Карымава, па звестках крыніц «Ферганы», наступіла ў 15-16 гадзін па Ташкенцкім часе.

Ніякіх звестак ад афіцыйных уладаў Узбекістана на гэты конт пакуль не паступала.

Іслам Карымаў —  найстарэйшы з так званых постсавецкіх дыктатараў. Узбекістанам нязменна ён кіруе з 1990 года. Карымаву 78 гадоў. У 2015-ым годзе быў „абраны” на чарговы сямігадовы тэрмін прэзідэнцтва, атрымаўшы 90,39% галасоў выбарцаў.