Апазіцыя сварыцца — Лукашэнка пацірае рукі



Дагэтуль няма падрабязнасцяў наконт правядзення акцыі 25 сакавіка. Планы, агучаныя адным з лідэраў апазіцыі Міколам Статкевічам, выклікалі нязгоду аргкамітэта па правядзенні Дня Волі ў Менску.

Лукашэнка выкарыстоўвае падобную нязгоду для таго, каб пазней тлумачыць Захаду рэпрэсіі адносна ўдзельнікаў акцый, маўляў, калі няма згоды між арганізатарамі, дык можа адбыцца што заўгодна і міліцыя «прэвентыўна» ўжывае сілу, — кажа беларускі філосаф і палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

— Гэты раздрай паміж арганізатарамі шэсця на 25-е працуе цалкам на Лукашэнку. Калі б гэтага не было, Лукашэнка быў бы вымушаны такое прыдумаць: укараніць у каманду арганізатараў сваіх людзей, якія б там пасварылі усіх паміж сабой. Я не ведаю, ці ёсць там такія агенты рэжыму, але ж напэўна яны і непатрэбныя, бо нашы лідары паміж сабой дамовіцца і так не могуць. Гэта дае падставы для прэвентыўных дзеянняў улады.

Аргакамітэт па правядзенні Дня Волі ў Менску чакае дазволу гарадскіх уладаў на правядзенне акцыі Чакаецца, што яго агучаць сёння ў часе сустрэчы, якая мае адбыцца а 17.00. Мікола Статкевіч прапануе нягледзячы на маршрут акрэслены ў рашэнні гарвыканкама прайсці калоннай ад Акадэміі Навук да Плошчы Незалежнасці, дзе будзе «прыняты фармат далейшых пратэстаў».

Цалкам гутарку з Уладзімірам Мацкевічам пра стан беларускай апазіцыі і фармат сёлетняга Дня Волі слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя