Апазіцыя вылучае прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі



Дэмакратычныя партыі Гарадзеншчыны вылучылі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У склад участковых камісій вылучана 54 чалавекі. Улічваючы тое, што на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці ўстворана 692 выбарчыя ўчастковыя камісіі, прадстаўнікі апазіцыйных партый і арганізацый здолелі вылучыць сваіх прадстаўнікоў толькі на кожным дванаццатым участку – гаворыць старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч:

– Мы вырашылі ў рамках гарадзенскай арганізацыі вылучаць людзей двума шляхамі – ад партыі і шляхам збору подпісаў. Асноўная іх частка – гэта сябры партыі, беспартыйныя, таксама прадстаўнікі іншых палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Паводле выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, вылучэнне    прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ажыццяўляецца да 23 жніўня бягучага года. Участковыя камісіі па выбарах прэзідэнта павінны быць створаныя не пазней за 26 жніўня 2015 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня