Апублікавана відэа канфлікту паміж Саакашвілі і Авакавым



Апублікаваны відэазапіс канфлікту міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і старшыні Адэскай АДА Міхаіла Саакашвілі, які адбыўся 14 снежня на пасяджэнні Нацыянальнага савета рэформаў.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў недапушчальнай сітуацыю, якая адбывалася ўчора паміж старшынём Адэскай АДА Міхаілам Саакашвілі і міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым у Нацыянальным савеце рэформаў.

14 снежня паміж Арсенам Авакавым і Міхаілам Саакашвілі адбылася сутычка на пасяджэнні Нацсавета рэформаў. Падчас сваркі, кіраўнік МУС перайшоў на крык са словамі: „Прэч з маёй краіны” і лінуў вадой у твар Саакашвілі. Яцанюк абазваў грузінскага экс-прэзідэнта „гастралёрам” і таксама папрасіў „вымятацца з Украіны”.

hromadske.tv