Аргенціна адмяніла візы для беларусаў



Аргенціна і Беларусь дамовіліся пра бязвізавы рэжым для сваіх грамадзян. Ён уваходзіць ужо з 19 траўня. Пра гэта паведамлецца на афіцыйнай старонцы амбасады Беларусі ў Аргенціне. Ехаць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без візы беларусы могуць тэрмінам не больш 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна цягам каляндарнага году.

Такія ж правілы дзеюць і для грамадзян Аргенціны пры ўездзе ў Беларусь. Раней аргенцінцы маглі скарыстацца бязвізавым рэжымам, але тэрмін знаходжання ў Беларусі складаў толькі 5 дзён.

Пагадненне з Аргенцінай пра бязвізавыя паездкі было падпісанае ў Менску яшчэ ў кастрычніку 2016 года, але шмат часу заняла ратыфікацыя дакумента.

Беларускае Радыё Рацыя