Аўтастрада ад мора да мора пройдзе ля беларускай мяжы



Праца над праектам міжнароднай аўтастрады ад Клайпеды (Літва) да Салонікаў (Грэцыя) пераходзіць у практычную фазу.

Пра гэта 7 лістапада заявіла прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла на прэс-канферэнцыі з нагоды 10-годдзя прыняцця „Ланьцуцкай дэкларацыі”.

– Via Carpatia адкрывае нам шлях у свет, ён з’яўляецца сімвалам польскага развіцця. Становіцца інвестыцыяй, якая мае стратэгічнае значэнне для ўсяго рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — сказала Беата Шыдла ў Ланьцуце на поўдні Польшчы.

img1887small

У 2006 годзе міністры транспарту Польшчы, Літвы, Славаччыны і Вугоршчыны падпісалі дэкларацыю пра будаўніцтва аўтастрады з Поўначы на Поўдзень Еўропы. У 2010 годзе да гэтай ініцыятывы далучыліся Балгарыя, Румынія і Грэцыя.

Via Carpatia будзе праходзіць ад Клайпеды праз Коўна ў Літве, праз Беласток і Люблін у Польшчы, славацкія Кошыцы, а таксама праз Вугоршчыну, Румынію, Баўгарыю і Грэцыю.

Дэпутаты Еўрапейскага парламента прынялі справаздачу прысвечаную развіццю транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. У дакуменце ёсць заклік да Еўракамісіі і краін-сябраў ЕЗ пачаць неабходныя крокі для рэалізацыі фінансавага боку інвестыцыі Via Carpathia.

carpatia

mib.gov.pl

Фота mib.gov.pl