Баевікі ЛНР і ДНР працягваюць сістэмна парушаць менскія пагадненні



За мінулыя суткі чарговы раз абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх узброеных сіл у раёне вёсак Папасная і Трохізбенка. Абстрэлы вяліся з самаходных артылерыйскіх установак і буйнакаліберных мінамётаў калібрам больш за 100 мм. Пра гэта паведамляе прэс-служба Антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскага Міністэрства абароны.

У вёсцы Трохізбенка, якая знаходзіцца ў трохстах метрах ад пазіцый баявікоў, за апошнія тры гады насельніцтва скарацілася на чвэрць: частка людзей з’ехала, частка загінула.

Сведчыць Галіна Васільева, дырэктарка трохізбенскай школы:

Калі яны страляюць, дык страляюць з усіх бакоў. Калі ты выходзіш, дык не можаш зразумець і дакладна сказаць: адкуль страляюць, ты толькі чуеш гэта. А так то да нас ляцелі з таго боку, дзе тэрыторыі, непадкантрольныя Украіне. 

Пры гэтым інфармацыйныя рэсурсы непрызнанай ЛНР запэўніваюць, што абстрэлы прыфрантавых вёсак на Луганшчыне вядуцца ўкраінскімі ўзброенымі сіламі.

Беларускае Радыё Рацыя