Башар аль-Асад гатовы да перамоваў у Казахстане



Турцыя і Расея прапанавалі, каб мірныя перамовы адбыліся ў Казахстане ў канцы студзеня.

Башар аль-Асад

Прэзідэнт Сырыі заявіў, што ён гатовы пачаць мірныя перамовы ў Казахстане. Башар аль-Асад папярэдзіў, што пакуль невядома, хто будзе прадстаўляць сірыйскую апазіцыю і калі сустрэча адбудзецца.

Башар аль-Асад таксама паведаміў, што прынятае пры актыўным удзеле Расеі і Турцыі пагадненьне аб спыненні агню было парушанае, а сырыйская армія была вымушаная ўзяць пад кантроль Дамаск, таму што паўстанцы кантралююць асноўныя прытокі вады ў горадзе.

Нагадаем, паўстанцы сцвярджаюць, што гэта ВПС Сірыі нясуць адказнасць за разбурэнне інфраструктуры водазабеспячэньня ў Дамаску.

Ідэю правядзення перамоваў, якія ў канцы студзеня маглі б адбыцца ў Казахстане, запрапанавалі Турцыя і Расея.

Сірыйская грамадзянская вайна працягваецца амаль 6 гадоў. Паводле агульных ацэнак, яна паглынула жыцці па меншай меры 300 тысяч чалавек. Больш за 11 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

radyjo.net