Беата Шыдла: Тэрарызм можна перамагчы эфектыўнымі справамі



Еўропа павінна змяніць стратэгію барацьбы з тэрарызмам, лічыць прэм’ер-міністар Польшчы Беата Шыдла. Закранаючы тэму ўчарашніх тэрактаў у Бруселі, кіраўнік польскага ўраду заявіла, што магчыма прыйдзецца „ўдарыць кулаком па стале” і сказаць „стоп” тэрарызму.

– Еўропа сёння плача над тым, што адбылося ў Бруселі. Мы сёння патрабуем перадусім эфектыўных спраў, той салідарнасці, якая праявіцца ў канкрэтнай справе, калі мы хочам утаймаваць тэрарызм, які сёння разліваецца па Еўропе. Гэта сведчыць пра тое, што мы сёння мусім размаўляць пра салідарнасць у іншым вымярэнні. Мусім шукаць шляхоў развязання, якія будуць эфектыўныя. Быць можа трэба ударыць па стале кулаком і сказаць: досыць тэрарызму! Бо ў небяспецы нашыя дзеці, бо ў небяспецы нашыя краіны, бо сёння ўсе мы пачынаем баяцца.

“Гэта паказвае, што мы павінны гаварыць пра салідарнасць у крыху іншым вымярэнні – шукаць паспяховых рашэнняў, – адзначыла кіраўнік польскага ўраду Беата Шыдла.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя