Бел-чырвона-белыя сцягі – каля ўваходу на БТ



Бадай, найбольш незвычайнай ды экзатычнай прыкметай перадвыбарчай парламенцкай кампаніі ў Менску з’яўляецца пікет па збору подпісаў каля Макаёнка, 9. Тут месціцца Нацыянальная дзяржтэлерадыёкампанія. А балатуецца па акрузе намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

IMG_1281

Хмарачос БТ у якіх сотнях метрах атачоны двума пікетамі па збору подпісаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Можна сказаць – упершыню ў гісторыі. Адносіны міліцыянтаў былі даволі цярпімымі. Хоць апошнія і прапаноўвалі перасунуць сцягі. Мінакі жыва цікавіліся, як такое ўвогуле змагло здарыцца.

IMG_1285

Сёння ў другой палове дня да пікетаў пад’ехалі сам кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч ды старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Па іх прапанове адзін з пікетаў быў перасунуты непасрэдна насупраць уваходу ў Нацыянальную дзяржтэлерадыёкампанію.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара