Беларусь падае заяўку на правядзенне Міжнароднага касмічнага кангрэса



Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў правёў нараду па пытаннях прадстаўлення заяўкі Беларусі на правядзенне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

На нарадзе разгледжана відэапрэзентацыя для прадстаўлення заяўкі Беларусі на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, а таксама заслуханы справаздачы аб выкананні даручэнняў, дадзеных на папярэдняй нарадзе.

Распрацаваная відэапрэзентацыя прадстаўляе Беларусь як касмічную дзяржаву, дэманструе дасягненні краіны і беларускай навукі ў касмічнай дзейнасці, паказвае ўдзел касманаўтаў – ураджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, Мінінфарма, Мінфіна, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ААТ „Пеленг”, УП „Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі, а таксама кіраўнік Федэрацыі касманаўтыкі Расіі лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

belta.by