Беларусь – за дынамічнае развіццё супрацы з ЗША



Міністар эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робэртам Райлі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаванне патэнцыялу развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША.

Адным з пытанняў, узнятых у ходзе гутаркі Уладзіміра Зіноўскага і Робэрта Райлі, стала рашэнне ЗША аб падаўжэнні рэжыму прыпынення санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

«Мы перакананыя ў тым, што поўная адмена існуючых санкцыяў ЗША паслужыла б больш дынамічнаму развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначыў Зіноўскі.