Беларусі рэкамендуюць скасаваць артыкул 193.1



Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэкамендуюць Беларусі скасаваць артыкул 193.1, паводле якога пагражае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Сёлета беларускія ўлады праходзяць праз працэдуру агляду міжнародных структур на прадмет выканання ў краіне правоў чалавека, паведаміў юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый Юры Чавусаў:

– І ў 2010 годзе, падчас перыядычнага агляду ААН па правах чалавека Беларусі былі вынесены рэкамендацыі па скасаванні гэтага артыкула. І зараз, у 2015 годзе, калі Беларусь праходзяць праз працэдуру агляду міжнародных структур на прадмет выканання ў краіне правоў чалавека, зноў-такі некалькі краін рэкамендавалі Беларусі скасаваць гэты артыкул, у тым ліку Злучаныя Штаты, некаторыя іншыя краіны. То бок скасаванне гэтага артыкула застаецца адной з важных умоваў у паляпшэнні свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Прапановы праваабаронцаў аб скасаванні артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, пабывалі і на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, але ўлады пакуль на яго адмену так і не ідуць.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя