Берасцейскія палітыкі гатовыя да перадвыбарчых пікетаў



Тры дзясяткі пікетаў плануюць правесці ў Берасці сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адпаведныя апавяшчэнні яны накіравалі ў органы выканаўчай улады. «Мерапрыемствы пройдуць на працягу месяца як у цэнтры горада, так і ў мікрараёне Усход», — адзначае лідарка абласной партыйнай арганізацыі, кандыдатка ў дэпутаты Дыяна Касцюковіч:

Запланавана некалькі тэматычных пікетаў. Мы будзем звяртацца дакладна да жанчын, да людзей, якія збіраюць дзяцей у школу, да моладзі, людзей сярэдняга ўзросту і я думаю, што палова краіны так ці інакш належыць да тых, хто збірае дзяцей у школу.  

Акрамя таго, сябры партыі плануюць правесці некалькі сустрэч з выбаршчыкамі, распаўсюджваць улёткі, праграму партыі, ладзіць акцыі на вуліцах горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце