Бэрэсэмаўцы ў Гародні агітуюць за Лукашэнку



У Гародні агітацыю за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку ажыццяўляюць сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія на пікетах у цэнтры горада раздаюць мінакам буклеты з перадвыбарчай праграмай кандыдата.

agitacyja-brsm

Агітацыя таксама адбываецца ў вышэйшых навучальных установах горада над Нёманам. Як зазначае валанцёр Віктар, ён невыпадкова агітуе за Аляксандра Лукашэнку і лічыць дзейнага прэзідэнта краіны галоўным фаварытам у будучых прэзыдэнцкіх выбарах:

– Хацелася б яго і надалей бачыць ва ўладзе. Гэта як сітуацыя з лекарам, я заўсёды хацеў бы лячыцца ў дасведчанага ўрача, а не ў студэнта, які прыйшоў пасля ўніверсітэта і не мае досведу. Тое ж самае і з уладаю.

Сам кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Лукашэнка не мае намеру прыехаць у Гародню дзеля сустрэчы з выбаршчыкамі. Замест  яго гэта робяць  давераныя асобы, якія ажыццяўляюць сустрэчы і на прадпрыемствах горада, і ў навучальных установах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня