БНФ ладзіць акцыю з інсталяцыяй



БНФ ладзіць акцыю з інсталяцыяй. Сталёвую клетку, абкручаную колкім дротам і ланцугамі, у сярэдзіне якой знаходзіцца фотакопія карціны Аляксея Марачкіна “Лялькі”, прэзентавалі на сталічнай сядзібе Партыі БНФ. Аўтарская версія карціны была выкрадзена невядомым на адным з пікетаў.

Распавядае вылучэнец на парламенцскія выбары Аляксандр Талстыка:

– Гэтым разам мы вырашылі падстрахавацца, перадалі інфармацыю ў сродкі масавай інфармацыі. Вось за вокнамі ходзяць супрацоўнікі міліцыі, яны, відаць, чытаюць фэйсбук, інтэрнэт. Мы папрасілі нашага фатографа, каб ён нам зрабіў рэпрадукцыю. Будзем спрабаваць завесці інсталяцыю і выставіць пікет у тым самым месцы, дзе ў мінулы раз была скрадзена карціна, і працягнуць збор подпісаў за маю кандыдатуру.

Падчас правядзення пікета партыйцы хочуць раздаваць мінакам невялікія ўлёткі з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі, якія тычацца абароту наркотыкаў і зброі ў Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя