БНФ у рэгіёнах вылучае дэлегатаў на з’езд партыі



Пакуль у Менску праводзіцца Усебеларускі народны сход, у Бярозе сабраліся сябры Партыі БНФ. Сустрэча прайшла ў гарачых дыскусіях, асноўным пытаннем быў удзел партыі ў парламенціх выбарах.

Таксама партыйцы выбралі дэлегатаў на нечарговы з’езд партыі 23-га ліпеня і абмеркавалі выхад партыі з розных кааліцый. А распачаў сход дакладам пра міжнародную абстаноўку старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

— Партыя БНФ удзельнічае ў гэтай выбарчай кампаніі. Афіцыйная, фармальная мэта сходу — вылучэнне дэлегатаў на пазачарговы з’езд партыі. Аднак безумоўна таксама было вельмі важна абмеркаваць, выкласці наша бачанне, з цэнтру, ад імя кіраўніцтва, тых асноўных мэтаў, задачаў, што стаяць сёння перад партыяй і на гэтую выбарчую кампанію і наогул шырэй у цяперашні палітычны момант. Ну і таксама паслухаць меркаванні, думкі людзей.  

На сходзе абралі двух дэлегатаў на нечарговы з’езд партыі, Анатоля Сахарушу і Сяржука Русецкага. З кандыдатамі ад Бярозаўскай суполкі партыі БНФ на парламенцкія выбары на сходзе пакуль не вызначыліся. А з планамі партыі на будучыню прысутныя на сходзе пагадзіліся, хоць і не адразу.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Беларускае Радыё Рацыя